Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

План тэматычнага тыдня

Дата: 10 марта 2021 в 16:23, Обновлено 10 марта 2021 в 16:53

План тэматычнага тыдня

Тэма тыдня: “Лес і яго багацце”

Мэта:

  • Фарміраванне ўяўленняў дзяцей аб лесе, экалагічных заказніках Беларусі і біялагічным заказніку, размешчаным на тэрыторыі Чачэрскага раёна.
  • Выхаванне беражлівых зносін да прыроды роднага краю.

Дні тыдня

Тэма тыдня

Тэма мерапрыемства

Від дзейнасці

Мэта

Удзельнікі

Адказыя

Панядзелак

“Лес і яго багацце”

Разважажанні дзяцей “Чаму лес лічаць багаццем”, або гутарка “Падарожжа ў лес

Зносіны

Фарміраванне уяўленняў дзяцей аб лесе, яго значэнні для жыцця чалавека (аздараўляючае, эстэтычнае, гаспадарчае);

Дыдактычная гульня “Назаві які лес”

Гульнявая дзейнасць

Фарміраванне уяўленняў дзяцей аб розных відах лесу, знаёмства з іх назвамі (змешаны, дубрава, гай і іншыя);

“З чаго зроблена наша мэбля”

Пазнавальна-практычная дзейнасць

Фарміраванне уяленняў аб дрэве, як матэрыяле для будаўніцтва і вырабу мэблі, аб складаным шляху стварэння драўлянай мэблі (разглад малюнкаў);

Чытанне верша М.Калачынскага “Раніца ў лесе”

Мастацкая дзейнасць

Фарміраванне ўмення ўважліва слухаць і разумець верш на роднай мове, адказваць на пытанні выхавацеля па зместу твора;

Збор ілюстраванага матэрыялу з выявамі лесу для стварэння альбому “Наш лес”

Працоўная дзейнасць

Фарміраванне ўяўленняў аб лесе, выхаванне пачуцця задавальнення ад сумеснай працы з сябрамі;

Аўторак

“Лес і яго багацце”

Гутарка “Расліны нашага лесу”

Зносіны

Фарміраванне ўяўленнеў аб раслінным свеце леса, аб лекавых раслінах;

Дыдактычная гульня “З якога дрэва ліст”

Гульнявая дзейнасць

Фарміраванне ўяўленнеў аб асаблівасцях знешняга выгляду дрэў;

Параўнанне дрэва і куста

Пазнавальна-практычная дзейнасць

Фарміраванне умення вызначаць асаблівыя прыметы куста і дрэва;

Выяўленчая: “Лекавыя расліны”

Мастацкая дзейнасць

Фарміраванне ўмення маляваць асобыя віды раслін, перадаючы іх характэрную будову, асабліваці колеру;

Праца ў прыродзе (сумесна з дарослымі).

Акцыя “Пасадзім зялёнага сябра” (пасадка дрэва або куста

Працоўная

дзейнасць

Фарміраванне ўяўлення аб алгарытме пасадкі дрэва, працоўных дзеяннях, неабходных для гэтага, прыладах працы.

Серада

“Лес і яго багацце”

Эцюды “Лісяня баіцца”

Зносіны

Эцюды “Лісяня баіцца”

Фарміраванне ўмення ствараць задуманыя вобразы праз “мову цела”, пры дапамозе мімікі і рухаў;

Дыдактычная гульня “Пераблытаны абед

Гульнявая дзейнасць

Дыдактычная гульня “Пераблытаны абед”

Знаемства дзяцей з паняццем “харчовы ланцужок” і  фарміраванне уяўленне аб узаемасувязях і ўзаемазалежнасці жыхароў ляснога супольніцтва;

Гульня-заданне “Чые сляды”

Пазнавальна-практычная дзейнасць

Фарміраванне ўяўленняў дзяцей аб асаблівасцях будовы і знешняга выгляду слядоў дзікіх жывёл;

Слуханне “Галасы прыроды”

Мастацкая

дзейнасць

Фарміраванне беражлівага і ўважлівага стаўлення да прыроды пры дапамозе музыкі і гукаў навакольнага свету;

Праца ў жывым кутку “Пакармі труса”

Працоўная

Дзейнасць

Фарміраванне цікавасці і беражлівых адносін да жывёл кутка прыроды, жадання назіраць і даглядаць за імі паўсядзённа.

Чацвер

“Лес і яго багацце”

Апавяданне выхавацеля “Чырвоная кніга – знак папярэджвання бяспекі”

Зносіны

Фарміраванне ўяўленняў у дзяцей аб Чырвонай кнізе РБ, аб тым, з якой мэтай створаны заказнікі;

Фарміраванне умення

“Па старонках Чырвонай кнігі. Угадай па апісанню”

Віртуальнае падарожжа па мясцінах біялагічнага заказніка, размешчанага на тэрыторыі Чачэрскага раёна

Гульнявая дзейнасць

Пазнавальна-практычная дзейнасць

дзяцей пазнаваць расліны па яе апісанню;

Фарміраванне ўяўленняў аб біялагічным заказніку і мэце яго стварэння, беражлівых адносін да прыроды;

Чытанне твора У.Караткевіча “Белавежская пушча”

Мастацкая дзейнасць

Фарміраванне ўмення ўважліва слухаць твор на беларускай мове, разумець яго, адказваць на пытанні выхавацеля па зместу твора, даваць кароткае апісанне дрэвам, жывёлам;

Ручная праца “Выраб прыродаахоўных знакаў”

Працоўная

дзейнасць

Фарміраванне ўмення працаваць з ножніцамі, бумагай, дагаварвацца аб тым, хто які знак будзе вырабляць.

Пятніца

“Лес і яго багацце”

Вырашэнне праблемных сітуацый “Што было б, каб высеклі ўвесь лес…, калі б у лесе не стала драпежных жывёл, то…”

Зносіны

Фарміраванне ўмення вызначаць прычынна-выніковыя сувязі паміж раслінамі і жывёламі лесу;

Сюжэтна-ролевая гульня “Прагулка ў лес”

Гульнявая дзейнасць

 Фарміраванне ў дзяцей умення творча адражаць у гульне сацыяльныя з’явы і адносіны;

Ствараем мадэль леса

Пазнавальна-практычная дзейнасць

Фарміранне ўяўленняў у дзяцей аб шмат’яруснасці леса, аб тым, якую нішу ў лесе займаюць пэўныя расліны і жывёлы, як называецца жыллё лясных жывёл; 

Інтэлектуальны паядынак “Хвілінка-цікавінка ад Лесуна”

Мастацкая дзейнасць

Фарміраванне пазнавальнай цікавасці да навакольнага асяродзя;

Гаспадарчая праца “Наш чыстый дом” (навядзенне парадку на ўчастку, збор сухіх галінак)

Працоўная

дзейнасць

Фарміраванне ўяўленняў аб значнасці гаспадарчай працы для здароўя чалавека.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.