Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квэст-гульня на замацаванне ўяўленняў аб горадзе Чачэрску "НАШ СЛАЎНЫ ГОРАД»

Дата: 10 марта 2021 в 16:18, Обновлено 10 марта 2021 в 16:18

Квэст-гульня на замацаванне ўяўленняў аб горадзе Чачэрску

"НАШ СЛАЎНЫ ГОРАД»

Мэта:

1. Замацаваць уменні дзяцей пазнаваць і называць на фотаздымках знаёмыя аб'екты.

2. Складаць невялікае  апавяданне пра месцазнаходжанне, прызначэнне  аб'екта.

3. Замацоўваць уменне арыентавацца па карце.

4. Развіваць камунікатыўныя навыкі ў ходзе сумеснай дзейнасці дзяцей і дарослых.

Матэрыял:

1. Фотаздымак горада, а таксама  выявы горада мінулых гадоў.

2. Карта  маршруту падарожжа па гораду Чачэрску.

3. Аўдыёзапіс гімна Чачэрска.

Папярэдняя праца:

1. Гутаркі пра славутыя  мясціны горада, аб архітэктурных яго асаблівасцях.

2. Экскурсіі па гораду.

3. Разглядванне выяў горада.

4. Складанне невялікіх апісальных апавяданняў аб аб'ектах горада.

Ход гульні.

(Гучыць аўдыёзапіс гімна Чачэрска).

Выхавацель:   Дзеці, адкажыце, хто такія вандроўнікі?

(адказы дзяцей)

Выхавацель: Вось і мы з вамі сёння адправімся ў падарожжа  па нашаму гораду.

Выхавацель:  Дзеці, на свеце шмат розных краін. А ў якой краіне мы з вамі жывем? (адказы дзяцей)

Выхавацель:  Беларусь-дзіўная краіна, самая прыгожая, мірная. На тэрыторыі Беларусі шмат вялікіх і маленькіх гарадоў.  Скажыце, а як называецца сталіца Беларусі?"(адказы дзяцей)

Выхавацель: Мінск – гэта вельмі вялікі горад, а ўся Беларусь падзелена на вобласці. Хто мне скажа, колькі абласцей у Беларусі?"(адказы дзяцей)

  • А ў якой вобласці мы жывем з вамі? У якім горадзе? (адказы дзяцей)
  • Чачэрск-старадаўні горад. Раскажыце, чаму яго назвалі менавіта так?

(адказы дзяцей)

  • А вы ведаеце, дзеці, што горад наш не заўсёды быў такім прыгожым і вялікім. З кожным годам наш горад расце, пашыраецца. У кожнага з вас есць у горадзе свой любімы куток, месца дзе вам падабаецца адпачываць. Вашы таты і мамы калісьці таксама былі такімі ж маленькімі, як і вы. Яны падрасталі, і ў кожнага з іх таксама быў у горадзе любімы куток дзяцінства.

(Разглядванне фотаздымкаў горада мінулых гадоў)

  • А зараз  мы з вамі пагуляем у гульню, а для гэтага нам з вамі трэба падзяліцца на каманды.

(Дзеці дзеляцца на каманды па 3-5 чалавек і падыходзяць да стала, на якім раскладзены рознакаляровыя канверты).

  • Я прапаную  кожнай камандзе ўзяць па адным канверце.

(Дзеці бяруць канверты. У кожным канверце разразныя малюнкі з каляровымі выявамі помнікаў, славутых будынкаў, месц адпачынку Чачэрска. Дзецям прапануецца сабраць выяву, а выканаўшы заданне, каманда называе назву помніка, будынка і распавядае пра яго. За правільны адказ каманда атрымлівае сілуэтную выяву адпаведнага помніка, будынка на магніце).

  • Малайцы, дзеці. А зараз давайце падыдзем да карты-падарожжа па нашаму гораду і прымацуем  магніты, якія вы атрымалі, на адпаведныя месцы нашага маршруту.

(Дзеці прымацоўваюць магніты на месцы, дзе размешчаны адпаведныя помнікі, будынкі ў горадзе. Каманды вядуць узаемаправерку выканання задання).

  • Вось які ў нас з вамі прыгожы горад, з вялікай спадчынай, гісторыяй. Пра наш горад складзена шмат вершаў, есць песні, напісаны карціны. Мы з вамі таксама ведаем вершы пра наш горад. Давайце раскажам іх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.